Здароўе і асабістая гігіена



АВ: Дзіця і грамадства (агульны)

Тэма  занятку:  “ЗЛЖ”
І мал.гр: Пр.зад:   фарміраваць  уяўленні пра  ЗЛЖ, развіваць уяўленні пра правілы асабістай гігіены,  выхоўваць жаданне гутарыць
ІІ магр: Пр.зад: фарміраваць уяўленні пра ЗЛЖ,  развіваць цікавасць,  клапатлівыя адносіны да свайго здароўя, выхоўваць жаданне выконваць асобныя дзеянні па ўказанні ці даручэнні дарослага.
Мет. пр: гутарка, сюрпрызны момант, загадванне загадак,  паказ прадмета.
Матэрыял:  карткі з выявамі  асабістай гігіены,  падбор загадак пра ЗЛЖ
Уводзіны. Прывітанне лялькі Дашы паштоўкай, якая жадае даведацца,  як часта мы любім мыцца. Чытаю ліст.
Асноўная частка:
Загадка. Знайдзі адгадку.
Зубоў многа, а нічога не есць. (Расчоска)
Мыем,  мыем мы мурзілу,
Мыем чыста, мыем…(Мылам)
Са шчацінкаю галоўка,
А ў роце зубы чысціць лоўка. (Зубная паста).

Заданне
Давайце паспрабуем успомніць забаўлянку пра вадзічку:
Вадзічка, вадзічка
Памый мой тварык,
Каб вочкі блішчалі,
Каб шчочкі палалі,
Каб смяяўся раток,
Каб кусаўся зубок.

Я прапаную вам паказаць ляльцы Дашы, як правільна трэба карыстацца ручніком.(паказ дзецям)

Дыд. гульня
“Складзі разразную картку “ЗЛЖ”(садавіна)
Мэта: развіваць уменні знаходзіць неабходныя часткі для карткі, фарміраваць уменне быць уважлівым, выхоўваць самастойнасць.
Рухомая
гульня
Рухомая гульня “Алеся, Алеся”(прадмет гігіены назаві)Прадоўжыць фарміраваць уяўленні пра прадметы гігіены  Мэта: развіваць уяўленні пра рухомыя гульні, фарміраваць уменні выконваць правілы гульні, развіваць спрыт.




Гутарка
“Скажы правільна”
Мэта: развіваць увагу, мысленне.
- Як выглядае чалавек здаровы?
-Чаго баіцца хвароба?
-Якія прадукты карысны для здароўя?
-Якія правілы трэба выконваць?
-Ці можна самым займацца самалячэннем?
-Хто дапамагае нам вылячыцца?


Фізхвілінка
Гульнявое практыкаванне “Мыюцца кацяняты”.
Лапкай мяккай без вады,
Умываюцца каты
Мыюць вушы і насы,
І на спінцы валасы.
Так, як мамы,
Так, як таты
Мыюцца і кацяняты
Заключная частка. Лялька Даша:Дзякую вам дзеці, я ўжо ведаю , што вы пазнаёміліся зтым, як быць здаровым  і мяне пазнаёмілі.






Комментариев нет:

Отправить комментарий