Агародніна

Нерэгламентаваная дзейнасць выхаванцаў  на кастрычнік месяц 
Тэма :”Агародніна”    I I тыдзень


Дні тыдня

Зносіны

Гульня

Пазнавальная
практычная  дзейнасць

Мастацкая дзейнасць

Элементарная
працоўная
дзейнасць



Панядзе-лак

08.10.18
Гутарка-размова “Магазін агародніны”.

Мэта: выхоўваць уяўленні пра працу  дарослых.
Сюжэтна – ролевая гульня ”Гаспадынька”.

Мэта:развіваць  уменні зразумець і прыняць гульнявую задачу , пастаўленную дарослым.
Прасцейшае эксперыментаванне
Kарэшкі-вяршкі”.

Мэта: фарміраваць імкненне да рэалізацыі зразумелай умоўнай гульнявой мэты і атрымання ўяўнага выніку.
Лепка “Мая любімая агародніна”.

Мэта: развіваць цікавасць да лепкі агародніны.
Калектыўная ўборка пляцоўкі.

Мэта: фарміраваць  уменні выконваць нескладаныя працоўныя даручэнні.

Аўторак

09.10.18
Гутарка “Разглядванне фотаздымкаў” (пасадка  гарбузоў).

Мэта: выхоўваць цікавасць да фотаздымкаў, на якіх самі дзеці садзяць і паліваюць гарбузы.


Рухомая гульня
“Таня сеяла гарох”.

Мэта: развіваць у дзяцей хуткасць рэакцый.
Абследаванне прадметаў
“Якая агародніна патрэбна твайму арганізму, каб быць здаровым?”.

Мэта: фарміраваць патрэбнасць пазнання навакольнага свету.
Чытанне верша Р.Барадуліна
”Загадкі на градцы”, абмеркаванне рэкамендацый “Чыстая –брудная агародніна”.

Мэта:выхоўваць уменні  ўважліва слухаць загадкі, удакладніць веды дзяцей аб ЗЛЖ.
Навядзенне парадку ў групавым пакоі.

Мэта: фарміраваць акуратнасць, самастойнасць.

Серада

10.10.18
Абмяркаванне карцінак “Прывітанне, восень!”.

 Мэта: фарміраваць уяўленні  дзяцей пра  асенні перыяд.
Дыдактычная гульня “Восень”.

Мэта:развіваць уяўленні  пра характэрныя асаблівасці асенняга перыяду ў Беларусі.

Назіранне за аб’ектамі жывой прыроды “Агародніна”.

Мэта: выхоўваць уменні адрозніваць і называць агародніну.
Завучванне песні”Асенні карагод”.

Мэта: фарміраваць любоў да песень, жаданне завучваць і спяваць самастойна.
Фарміраванне навыкаў самаабслугоўванне. 

Мэта: выхоўваць уменні  мыць рукі пасля прагулкі і туалета.

Чацвер

11.10.18
Праблема вербальных зносін “Што дашкольнік павінен ведаць аб агародніне?”.
Мэта: развіваць уяўленні і кругагляд дашкольніка па тэме: “Агародніна”.
Інтэлектуальная гульня “Агароднік”.

Мэта:фарміраваць уменні  быць спрытнымі, уважлівымі.

Назіранні  за транспартам, які перавозіць агародніну.

Мэта:развіваць уменні  называць і класіфікаваць транспарт.
Маляванне палачкамі на зямлі агародніны.

Мэта: выхоўваць уменні  маляваць палачкамі на зямлі.
Праца ў прыродзе
“Чыстка  ад смецця гульнявой пляцоўкі”.

Мэта: фарміраваць уяўленні  аб калектывізму.

Пятніца

12.10.18
Вырашэнне лагічнай праблемы
« Як вырошчваюць агародніну?”.

Мэта:развіваць уменні арыентавацца ў сітуацыі.
Будаўнічая гульня”Магазін агародніны”.

Мэта: фарміраваць уяўленні пра  уласцівасці і якасці матэрыялаў.

Пазнавальная дзейнасць “Беражы вочы, вушы”.

Мэта:выхоўваць уяўленні пра будову і ахову органаў пачуццяў.
Ігра на музычных інструментах.

Мэта: развіваць уменні прыгожага выканання знаёмай песні”Загадкі на градцы”.

Дзяжурства па сталовай.

Мэта: выхоўваць уменні   пасільнай працы.


Комментариев нет:

Отправить комментарий