Гадавыя задачы



1. Павышаць якасць адукацыйнага працэсу, узровень вучэбных дасягненняў вучняў, развіваць творчыя здольнасці і даследчыя ўменні праз эфектыўную кантрольна-ацэначную дзейнасць педагога на вучэбным занятку.

2. Спрыяць фарміраванню індывідуальных адукацыйных маршрутаў школьнікаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу. Арганізаваць эфектыўную дапрофільную падрыхтоўку вучняў 8-9 класаў шляхам выкарыстання рэсурсаў факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў.

3. Удасканальваць прафесійныя кампетэнцыі педагагічных работнікаў на аснове выкарыстання сучасных адукацыйных, інфармацыйных тэхналогій,  распаўсюджванні педагагічнага вопыту, павышэнні кваліфікацыйнага ўзроўню.

4. Спрыяць фарміраванню духоўна-маральнай і фізічна здаровай асобы вучня, якая валодае грамадзянскай пазіцыяй, навыкамі сацыяльна-адаптыўных паводзін.


5.  Умацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу кабінетаў за  кошт прыцягнення пазабюджэтных сродкаў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий