Агульная стратэгія Клуба


Мэты, задачы, прынцыпы і функцыі.

Праца бацькоўскага Клуба "МАМ-кампанія" - гэта не проста форма сувязі сям'і і дашкольнай установы адукацыі, гэта універсітэт педагагічнай інфармацыі.

Мэта: павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння дашкольнай установы адукацыі і сям'і ў пытаннях навучання; выхавання і развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту; папулярызацыя дзейнасці  дашкольнай установы адукацыі сярод бацькоўскай грамадскасці аграгарадка

ЗАДАЧЫ:
Ø стварыць сістэму медыка-педагагічнага суправаджэння бацькоў выхаванцаў на працягу дашкольнага дзяцінства;
Ø павышаць педагагічную культуру бацькоў;
Ø аказваць ўсебаковую дапамогу і падтрымку бацькам у ажыццяўленні адаптацыйных мерапрыемстваў пры пераходзе дзяцей з хаты ў дзіцячы сад;
Ø садзейнічаць згуртаванню бацькоўскага калектыву з мэтай папярэджання міжасобасных канфліктных сітуацый;
Ø спрыяць усталяванню даверлівых  адносін паміж бацькамі і дашкольнай установай адукацыі.

Праца клуба будуецца на аснове наступных прынцыпаў:
Ø задавальненне пазнавальнай цікавасці;
Ø забеспячэнне свабоды меркаванняў;
Ø адмова ад крытыкі ўдзельнікаў працэсу навучання.



Комментариев нет:

Отправить комментарий