Узаемасувязі ў прыродзе


АВ: Дзіця і прырода (ІІ мал.гр)
Тэма  занятку:  “ Восень”
ІІ мал. гр: Пр.зад: фарміраваць  уяўленні пра поры года,  восень, пра змены,  якія адбываюцца ў прыродзе восенню, развіваць уяўленні пра элементарныя правілы паводзін, якія спрыяюць захаванню свайго здароўя, выхоўваць беражлівыя адносіны да вынікаў працы дарослых  восенню. 
Мет. пр: гутарка, сюрпрызны момант,загадванне загадак,   паказ прадмета, дыд.гульні
Матэрыял:  карткі з выявамі восені,  падбор загадак пра  восень

Уводзіны.Прывітанне выхавацеля паштоўкай, якая жадае шмат  цікавага рассказаць пра восень.
Асноўная частка:

Загадка.
Поле пустуе,
Вецер лютуе.
Дождж палівае,
Шпак не спявае –
Калі гэта бывае? (Восенню)

Заданне
Гульнявое практыкаванне “Восень, якая?”
Мэта: развіваць уяўленні пра восень.
Сурвэтка, сурвэтка.
Прыгожая, як кветка
Над сталом падыміся
Восенню павярніся. Восень якая? (залатая, дажджлівая, ураджайная, цёплая, рознакаляровая, сумная, шэрая, ветраная, шчодрая, багатая, цёплая)

Дыд. гульня
“Складзі разрэзаную картку “Восень”
Мэта: развіваць уменні знаходзіць неабходныя часткі для карткі, фарміраваць уменне быць уважлівым, выхоўваць самастойнасць.
Восеньскія прыкметы:развіваць лагічнае мысленне
Сонца (якое?)…(Што робіць?)
Аблокі (якія?)…(Што робяць?)
Лісце (якое?)…(Што робіць?)
Дажджы (якія?)…(Што робяць?)
Дзень  (які?)…(Што робіць?)
Вецер  (які?)…(Што робіць?)
Рухомая
гульня
Прадоўжыць фарміраваць уяўленні пра восень у рух. гульні “Гаспадыня”
 Мэта: развіваць уяўленні пра рухомыя гульні, фарміраваць уменні выконваць правілы гульні, развіваць спрыт.




Гутарка
“Скажы правільна”
Мэта: развіваць увагу, мысленне.
- Якая пара года  прыйшла?
- Чаму восень называюць залатою?
 - Ці збіралі ў букет восеньскае лісце?
- Што адчувалі, калі на пляцоўцы хадзілі па лістах?
- Якую пару года больш за ўсё ты любіш?
- Што расце на агародзе?
- Як вы дапамагаеце дарослым?
- Якія стравы любіце есці з агародніны?
Фізхвілінка
Гульня “Скакаў, скакаў, верабей па сметнічку”
Гульня – конкурс
“Хто быстрэй збярэ ўраджай?”
Мэта: выхоўваць спрыт, стараннасць
Заключная частка. Дзеці, што больш вам спадабалася на занятку? Ці жадаеце запрасіць восень да сябе ў госці? Як вы сустрэнеце восень ?

Комментариев нет:

Отправить комментарий