Загадкі па тэме "Адзенне"


Адгадкі з 4-х кубікаў
Да фігур так падагнана шчыльна
І ваенных, і цывільных.
І цяпер мы поўныя здзіўлення:
Як даўней хадзілі людзі без …(а-дзе-н-ня)
Адгадкі з 5-ці кубікаў
 Да назвы дрэва ,, дуб
Што знае кожны з вас,
Дадай расліны назву,, лён
Што апранае нас.
Яшчэ дзве літары
Патрэбныя дадай
І назву
Апранахі атрымай. (Ду-б-лё-н-ка)

 Ён бывае на руцэ,
Ён бывае на рацэ.(Рукаў)
Адгадкі з 3-х кубікаў
      Вярхом сядаю, на каго не знаю.
   Знаёмага ўбачу, адразу саскачу. (Ша-п-ка)

   Зверху гола, знізу лахмата,
   Цяплом багата.(Ка-жу-х)

 Ну і дзіўны посуд
Носіш, браце, ты:
Дагары дном - поўны,
Дном уніз – пусты.(Ша-п-ка)



Комментариев нет:

Отправить комментарий