Загадкі па тэме"Дзікія жывёлы"

Адгадкі з з-х кубікаў
Ён па лесе  скок ды скок,
Косіць вокам з боку у бок.
У дупле вавёрка- шчоўк!
А яму здаецца-воўк!  (За-я-ц)

Мышак ловіць,
Ды не кіска ён.
Лісты носіць,
Ды не паштальён.
Каб лісе
Не трапіць на зубок,
У калючы
Скруціцца клубок  (Во-жы-к)

Хто зімой халоднай
Блукае злы галодны? (Во-ў-к)

Па палях,па лясах,
Драпежнік блукае,
Здабычу шукае!
Хто гэта? (Во-ў-к)

Сонца летняе пячэ
Альбо дождж маросіць-
Футра шэрае яшчэ
Ён да часу носіць.
Холадам дыхне зіма,
І ўсім на здзіўленне
Футра шэрага няма
У белым ён аденні (За-я-ц)

Зімою белы, а летам шэры (За-я-ц)

Улетку шэранькі,
У зімку беленькі,
Доўгія  вушы мае,
Хутка ў лес уцякае (За-я-ц)

Хоць малы ён,
Часам з кулачок,
Але ў рукі
Не возьмеш ніяк (Во-жы-к)

Пад соснамі,пад ёлкамі
Ляжыць клубок з іголкамі  (Во-жы-к)

Дзяцел з ночы быў сярдзіты,
Тэлеграму пераблытаў.
І пайшла па лесе байка
З’еў лісіцу шэры... (За-й-ка)

Хто ўсіх пужаецца,
Пад кустом спасаецца,
Ды на зуб ваўку пападаецца  (За-я-ц)

З грывай,а не конь,
З рагамі, а не бык.
З барадой, а не казёл
Гучна-гучна зароў
Цар птушыных звяроў  ( Зу-б-р)

І скача.І спрытна гарцуе
І рада заўсёды траве.
Хоць носіць цяльняшку марскую,
Ды у стэпах жыве. (Зе-б-ра)

Вы знаёмы з гэтым зверам?
На ілбе ў яго два дрэвы (А-ле-нь)

Па лясах блукае статак
Волатаў і немаўлятак.
Гэта пушчы спадары-
Белавежскія  (Зу-б-ры)

Асцярожны,шэры,хітры,
Век галодны,шчэрыць іклы,
З-за кустоў ён выглядае,
Вокам поплаў акідае:
Ці не ходзіць там цялятка,
Не ягнятка-хоць бы гуска,
Хоць бы што-абы закуска (Во-ў-к)

Жахліва ў начы
Гараць яго вочы
Ўбачыш у полі-
Замрэш па няволі (Во-ў-к)

Гальчастыя рогі,
Хуткія ногі,
Колер поўсці-залаты.
Хто я,ці ведаеш ты? (А ле-нь)

Плямістае цялятка
Вушы высока падняла,
Шчыпле траву рагазуля
Воўк! І імчыцца...(Ка-зу-ля)

Як аўчарка, ён на выгляд,
Мае зубы, проста як нажы.
У полі, у лесе ты не спі, брат-
А яго авечак сцеражы! (Во-ў-к)

Ходзяць волаты ў бары,
Тут жывуць з сівой пары,
Пушчаў той гаспадары,
Знакамітыя...( Зу-б-ры )

Загадка-жарт...
У саване
Прамільгнулі
Паласатыя
Кашулі.
Ды не ўбачыў
Промень зыркі
Аніводнай
Безказыркі. (Зе-б-ры)

На сцяжынцы клубок-
Не адкоціш у бок,
А паколеш толькі
Рукі аб іголкі.( Во-жы-к )

Паўзе паўзе,а іголкі вязе.( Во-жы-к )

Адгадкі з 4-х кубікаў

Што за гаспадар лясны

Спіць пад снегам да вясны,
Ну, а летам да калод
Ходзіць красці чужы мёд ( Мя-дз-ве-дзь)

Я прыгожы, ды касы,
Не стары, а ёсць вусы
Хвосцік мой маленькі-з пальчык
Называюць мяне...( За-й- чы-к )

Умею ў цырку у вальсе пакружыцца
І, як дзіця,я ласы да гасцінцаў 
Люблю ў малінніку падоўгу пасядзець
І ў кніжках на малюнках я...(Мя-дз-ве-дзь )

Спіць зімою да вясны
Салодка жыхар лясны
Сніць,не снег ён і не лёд,
А духмяны, смачны мёд ( Мя-дз-ве-дзь )

На зіму ён спаць кладзецца
Да вясны аж не прачнецца.
А а прыгрэе сонца ледзь-
Выйдзе з логава...( Мя-дз-ве-дзь )

Летам ходзіць без дарог
Паміж сосен і бяроз,
А зімой,ён спіць у бярлозе,
Ад  марозу хавае нос. (Мя-дз-ве-дзь )
Ён прысмакаў з’еў нямала,
А калі харчоў не стала,
Лапу смокчучы, заснуў,
Ледзь не праспаў вясну. ( Мя-дз-ве-дзь)

У лесе, пушчы не спаткаеш
Яго заветнаю зімой,
Бо ён салодка спачывае
Пад белай коўдрай снегавоў.
Не замерзае на марозе
У добра зладжанай бярлозе.
Але прыгрэе сонца ледзь-
І прачынаецца ( Мя-дз-ве-дзь )

Загадкі па тэме”Грызуны”

Кн.Ул.Матвеенка”Загадкі з хаткі
Дзеда Уладкі”.
Я прыродны дрывасек,
Сёння зноў асінку ссёк.
Пойдзе ўся кара на ежу,
Ствол на часткі я парэжу.
У раку насіць іх буду-
Пабудую з іх запруду. ( Ба-бё-р)

Мыш не мыш, жыву я у полі,
Ветрам дыхаю на волі,
За шчакой кішэню маю,
Яе зернем напаўняю. (Ха-мя-к )

 Пад зямлёй будуе дом
І вядзе тунэлі.
Невідушчым маўчуном
Ён жыве век цэлы. ( К-ро-т )

Адгадайце, хто такі?
На нагах гусіных.
Сярод быстрае ракі
Збудаваў плаціну. ( Ба-бё-р )

Вочкі-
Нібы вугалёчкі,
Рост-
З дзіцячы кулачок.
Хвост-
Віхлясты чарвячок.
Бегае, пужаецца.
Прамарудзіць.
Толькі крышку-
Кошка мігам
Зловіць.. ( Мы-ш-ку )

Бачылі такіх майстроў?
Без пілы, без тапароў.
Перш
Плаціну збудавалі,
Потым
Хаткі ўладкавалі,
А сям’я
Жыве штодзень
І на сушы,
І ў вадзе. ( Ба-бё-ры )

Маленькі шарык
Пад лаўкай шарыць,
Збірае крошкі,
Баіцца кошкі. ( Мы-ш-ка )

Пад падлогай жыве,
Зерне грызе,
Любіць крошкі
Баіцца кошкі. ( Мы-ш-ка )

Што за горкі на градзе?
Працаўнік заўзяты дзе?-
Пад зямлёй  жыве і ходзіць,
Ежу там сабе знаходзіць.
Ён свідруе агарод,
А завецца проста...( К-ро-т )

У ваду нырае смела,
Хатку ён сабе будуе ўмела.
Пад вадой і на вадзе
Будаўніцтва ён вядзе. ( Ба-бё-р )

Яму не патрэбны
Піла і тапор,
Хаціну без іх
Пабудуе...  ( Ба-бё-р )
 
Вельмі здатны будаўнік
Пад вадою раптам знік
Выплыў у густой траве,
У вачах застыў дакор.
На балоціне жыве,
Адгадайце, хто? ( Ба-бё-р )

Комментариев нет:

Отправить комментарий