Загадкі па тэме "Транспарт"

 Адгадкі з 3-х кубікаў

Еду, еду-

Ні дарогі, ні следу. ( Ло-д-ка )

     Не матацыкл- вось гэта праўда
     Аднак і не веласіпед,
     Хаця і па хуткасці, дык надта
     На іх падобны ўсё ж...( Ма-пе-д )

Хоць без рук яна
Без ног
Ды праходзіць
Шмат дарог.( Ло-д-ка)

Адгадкі з 4-х кубікаў
     Што гэта за машына,
     Што разам і жне і малоціць,
     А ідзе- ажно зямлю калоціць.( Ка-сі-л-ка )

     Жалезны конь, у жываце агонь,
     Есці не просіць, а жне і косіць.
     Па полю ўлетку паўзе,
     Траву хутка грызе.( Ка-сі-л-ка)

Адгадкі з 5-ці кубікаў
     Аўсом не кормяць,
     Пугай не гоняць,
     А як араць пачне-
     Сем плугоў вязе. ( Т-ра-к-та-р)

     Дом па вуліцы бяжыць,
     Дом падошвамі шуміць.
     Лічыць кожную хвілінку,
     Падбягае да прыпынку,
     Забірае жыхароў
    Ды бяжыць наперад зноў.( А-ў-то-бу-с)

    Конь сталёвы, аўса не просіць,
    А арэ і косіць.( Т-ра-к-та-р)

    Што гэта за машына,
    Што разам жне і малоціць,
    А ідзе- ажно зямлю калоціць ( Ка-м-ба-й-н)

    Уранні з гаража выходзіць
    І  грозы  розныя разводзіць.
    Ён гэтае рабіць прывык,
    Бо нездарма ж ён...( Г-ру-за-ві-к) 

  
    Аўтамабіль ён грузавы,
    Яго ўсе ведаеце вы.
    Ён заслугоўвае пахвал-
    Сам груз скідае...( Са-ма-з-ва-л)

Полем- ніваю паўзе-

Аж зямля пад ім гудзе.

А навокал стук ды грук-

Жне, малоціць за сто рук.( Ка-м-ба-й-н)

     На работу і з работы
     Ён людзей вязе з ахвотай.
     Патыхае ён бензінам
     І абуты ў рызіну.( А-ў-то-бу-с)

Нясецца і страляе,
Дакучліва трашчыць.
Сядок яго шлем мае,
Насустрач ветру імчыць.( Ма-та-цы-к-л)

Конь не просіць сена вехаць,
На ім можна верхам ехаць.
Мільгацяць два колы- ногі
І імчаць ускрай дарогі.( Ве-ла-сі-пе-д)

Не трэба ані рэйкі, ані ток-
Ён накіруецца ў любы куток.
Павёз бы пасажыраў і на полюс,
Ды марозаў не любіць тых...( А-ў-то-бу-с)

Прыйшоў, сказаў:
-Гэй, кінце серп,
Ён не патрэбен вам цяпер:
Я вам сажну і змалачу,
Вам за падмогу заплачу.( Ка-м-ба-й-н)

       Што за дзівосны конь:
       У сэрцы ў яго- агонь,
       Аўса яму не даюць
       І пугай яго не б’юць,
       А як полем ідзе-
       Сем баразён вядзе.( Т-ра-к-та-р)

         У талейбуса, трамвая,
           Ёсць і трэці брат. Хто знае?
           Ён людзей таксама возіць,
           На прыпынку затармозіць
           І глядзіш- няма натоўпу!
           Здагадаліся? ( А-ў-то-бу-с)
  
     Маю я нязвычны голас,
     Гусеніцы замест колаў,
     Яшчэ маю да таго ж
     І магутны востры нож,
     Ім зямлю раўняю лоўка,
     Дзе прайдуся- там пляцоўка.( Бу-ль-до-зе-р)

    Ходзіць полем з краю ў край,
    рэжа чорны каравай. ( Т-ра-к-та-р)

    У яго ўсяго тры колы
    І сядло на раме,
    Дзве педалі ўнізе ёсць,
    Круцяць іх нагамі.(Ве-ла-сі-пе-д) дзіцячы.
Адгадкі з 6-ці кубікаў

     Пасажыраў ён не возьме многа,
     Яму патрэбна добрая дарога-
     І хуткасць разаўе за пару хвіль-
     Бо гэта ж легкавы...( А-ў-та-ма-бі-ль)

    На колах трох, а ёсць- і двух,
    Яго заўжды пачуеш рух.
    Ён трэскам аглушае свет-
    Так хутка мчыць...( Ма-та-цы-к-ле-т)

     Маленькія домікі
     Па вуліцы бягуць.
     Хлапчукоў, дзяўчынак
     Домікі вязуць.( А-ў-та-ма-бі-ль)

     Жук па вуліцы паўзе,
     На спіне ён ўсіх вязе.
     Аганькі з яго вачэй.
     Свецяць зорачак ярчэй.( А-ў-та-ма-бі-ль)

Адгадкі з 7-мі кубікаў

-Эй. Асілак!
Зноў капаеш,
Можа, скарб
Які шукаеш?
Не, нічога
Не шукаю-
Станцыю метро
Капаю ...( Э-к-с-ка-ва-та-р)

       Не крот, а капае
       Лап не мае,
       А сеянае з зямлі
       Выкідае.( Бу-ль-ба-ка-па-л-ка)

         Гусь па вуліцы ідзе,
         Дзюбай вуліцу грызе.( Э-к-с-ка-ва-та-р)

  Хобат мае, ды не слон,
  Па балоце ходзіць ён.
  След глыбокі пракладае,
  І балота прападае.( Э-к-с-ка-ва-та-р)


















    

Комментариев нет:

Отправить комментарий