Аплікацыя



АВ  Мастацтва (аплікацыя) (агульны)
Тэма  занятку: Тэма: “Агародніна на сподачку”
Праграмныя задачы:
І мал.гр: Пр.зад: фарміраваць  уяўленні пра агародніну, развіваць уменні раскладваць прадметы ў сярэдзіне ліста, выклікаць жаданне наклейваць прадметы круглай і  авальнай  формы.
ІІ мал гр: Пр.зад: выхоўваць уменні вырэзваць прадметы круглай  і авальнай   формы, развіваць  уменні выкладваць кампазіцыі на лісце паперы, фарміраваць   уяўленні аб колерах агародніны.
Мет.пр: гутарка, сюрпрызны  момант, загадванне загадак,  паказ, самастойная работа, дынамічная паўза,  інд.дапамога, аналіз работ.
Матэрыял: каляровая папера, загадкі пра агародніну.
Уводзіны.
Прывітанне Бульбашыка , жадае даведацца пра агародніну.
Асноўная частка:
Загадка
Завітала ў хату пані
У чырвоным сарафане,
Як пачалі распранаць –
Сталі плакаць, праклінаць ( Цыбуля)

Выспеў на градзе
Белы чарадзей:
Галава -  на славу,
Да зубка зубок,
Добрая прыправа,
А завуць… (часнок).
На градзе доўгі, зялёны,
А ў бочцы – салёны. (Агурок)



Бульбашык просіць з каляровай паперы агародніну на сподачак, паказ выхавацеля.
Заданне
На сподачак выкладзіце агародніну так, як вы будзеце яе наклейваць, самастойная работа, інд.дапамога, аналіз работ
Дыд. гульня
“Збіраем агародніну на свой сподачак”
Мэта: развіваць уменні знаходзіць агародніну , фарміраваць уменне адрозніваць ад садавіны, выхоўваць самастойнасць.

Рухомая
 гульня
“Збяры агародніну” (конкурс)
Мэта: развіваць уяўленні пра рухомыя гульні, фарміраваць уменні выконваць правілы гульні, развіваць спрыт.

Гутарка Бульбашыка з дзецьмі
-         Як трэба даглядаць за агароднінай, каб яна вырасла вялікая і добрая?
-         Што дае чалавеку праца на агародзе?
-         Чаму называюць зямлю карміцелькай?
-         Як вы дапамагаеце дарослым на агародзе?
-         Ці ўсім людзям зямля аддае  свае “багацці”?
-         Якія стравы вы любіце есці з агародніны?
-         Які посуд патрэбен, каб сабраць агародніну?
-         Чый посуд для агародніны вам больш за ўсё спадабаўся?
Фізхвілінка
Рухомая гульня “Гаспадыня – гаспадар”
Мэта: выхоўваць жаданне гуляць у гульні, развіваць уменні быць уважлівым, фарміраваць стараннасць.
Гульня – віктарына
-         Ці можна браць  і есці непамыты агурок або памідор?
-         Ці можна не паліваць агародніну?
-         Ці можна есці гнілыя памідоры або агуркі?
Заключная частка. Вам занятак спадабаўся? Калі спадабаўся, то ўсміхніцеся адзін аднаму… Што больш за ўсё вам спадабалася? Бульбашык:дзякую вам дзеці, за тое, што вы прыгожа наклеілі агародніну на сподачак.


АВ  Мастацтва (аплікацыя) (агульны)
Тэма  занятку:  “ Магазін садавіны ”
Праграмныя задачы: І мал.гр.Пр.зад: фарміраваць уяўленні пра  магазін для садавіны, выхоўваць жаданне выкладваць на лісце паперы садавіну самастойна,  развіваць уменні правільна карыстацца клейсцерам. ІІ мал гр: Пр.зад:  фарміраваць  уяўленні пра магазін садавіны,  выхоўваць уменні карыстацца сурвэткамі, развіваць самастойнасць. Мет.пр: гутарка, загадванне загадак,  паказ, самастойная работа, дынамічная паўза,  інд.дапамога, аналіз работ.
Матэрыял: каляровая папера з выявамі садавіны,  падбор загадак пра садавіну.
Уводзіны.
Вожык прыслаў паштоўку, ён  прапануе вам  пабудаваць “ Магазін садавіны”
Асноўная частка:

Загадка

Румяны Піліп да палкі прыліп. (Яблык)


Голле звесілі да плоту,
Пасінелі ад спякоты.
Здымеш з поля -  і ў рот.
Гэта ягадка ці плод? (Сліва)

Чырвонае цельца,
Каменнае сэрца,
Віннае на смак,
А завецца як?
(Вішня)
Аранжавы мячык,
Ды ён не скача,
Ачысціш толькі –
Раздзеліш на долькі.
(Апельсін)

Заданне
Паказ выхавацеля, самастойная работа, інд.дапамога.

Дыд. гульня
Складзі карткі  “Садавіны”
Мэта: развіваць уменні знаходзіць патрэбныя часткі садавіны , фарміраваць уменне быць уважлівым, выхоўваць самастойнасць.

Рухомая
гульня
“1, 2, 3, 4, 5”
1, 2, 3, 4, 5
Бавім час мы не дарма –
Просім Таню мы назваць
Гэтай садавіны  імя….

Гутарка
-         Якая пара года называецца ўраджайнай?
-         Як вы дапамагаеце дарослым, каб вырасла садавіна вялікая і добрая?
-         Якія стравы вы любіце з садавіны?
-         Якое варэнне атрымаецца з груш? Яблыкаў? Сліў?

Фізхвілінка
Рухомая гульня “Роўным кругам”
Мэта: выхоўваць жаданне гуляць у гульні, развіваць уменні быць уважлівым, фарміраваць стараннасць.
Заключная частка. Вам занятак спадабаўся? Калі спадабаўся, то ўсміхніцеся адзін аднаму… Што больш за ўсё вам спадабалася?
Дзякую вам дзеці, мне спадабалася аплікацыя садавіны. Малайцы!








Комментариев нет:

Отправить комментарий