Расліны




АВ: Дзіця і прырода (агульны)

Тэма  занятку:  “Агародніна”
І мал.гр: Пр.зад: развіваць  уяўленні дзяцей аб знешнім выглядзе  найбольш ужываемай агародніны, фарміраваць абагульняючае паняцце “агародніна”, выхоўваць жаданне прымаць удзел у калектыўнай размове.
ІІ малгр: Пр.зад:  фарміраваць  уяўленні пра  агародніну, развіваць  уяўленні пра адметныя прыметы раслін агарода, выхоўваць цікавасць да працы ў агародзе.  Мет. пр: гутарка, сюрпрызны момант,загадванне загадак, паказ прадмета, дыд.гульні.
Матэрыял:  карткі з выявамі  агародніны,  падбор загадак пра агародніну
Уводзіны. Прывітанне лялькі Дашы паштоўкай, якая жадае даведацца , што мы ведаем пра агародніну?
Асноўная частка:

Загадка. Знайдзі адгадку.
Завітала ў хату пані
У чырвоным сарафане,
Як пачалі распранаць –
Сталі плакаць, праклінаць
 ( Цыбуля)
Выспеў на градзе
Белы чарадзей:
Галава -  на славу,
Да зубка зубок,
Добрая прыправа,
А завуць… (часнок).

На градзе доўгі, зялёны,
А ў бочцы – салёны. (Агурок)


Заданне
“1, 2, 3, 4, 5”
1, 2, 3, 4, 5
Бавім час мы не дарма –
Просім Таню мы назваць
Гэтай агародніны  імя….


Дыд. гульня
“Складзі разразную картку “Агародніна”
Мэта: развіваць уменні знаходзіць неабходныя часткі для карткі, фарміраваць уменне быць уважлівым, выхоўваць самастойнасць.
Рухомая
гульня
Рухомая гульня “Алеся, Алеся” (агародніну назаві) Прадоўжыць фарміраваць уяўленні пра агародніну. Мэта: развіваць уяўленні пра рухомыя гульні, фарміраваць уменні выконваць правілы гульні, развіваць спрыт.




Гутарка
 “Скажы правільна”
Мэта: развіваць увагу, мысленне.
- Як выглядае здаровы чалавек?
-Якія прадукты карысны для здароўя?
-Што расце на агародзе?
- Хто з вас помніць, як расла агародніна ў нас на агародзе?
-Дзе вы бачылі градкі з агароднінай?
-Як трэба даглядаць за агароднінай, каб яна вырасла вялікая і добрая?
-Як вы дапамагаеце дарослым?
-Якія стравы любіце есці з агародніны?
-Якія салаты можна зрабіць з морквы, капусты і буракоў?
-Якія саленні мы ставім у банкі на зіму?
Фізхвілінка
Гульнявое практыкаванне.
У группе разам мы гулялі
На роднай мове размаўлялі
На аблокі мы глядзелі
Быццам птушкі паляцелі.
Соца ласкава і міла
Сёння нам усім свяціла
Раз, два, тры
Агародніну   назаві! (Можна есці нямытую,  брудную агародніну?)
Заключная частка. Лялька Даша. Дзякую вам дзеці, я ўжо ведаю , што вы ведаеце пра агародніну  і мяне пазнаёмілі.







Комментариев нет:

Отправить комментарий