Канструяванне

 АВ  Мастацтва (канструяванне) (агульны) 
Тэма  занятку: “Посуд для агародніны ”
Праграмныя задачы:
І мал.гр: фарміраваць  уяўленні аб агародніне, развіваць уменні рабіць кошык з канструктара, выклікаць жаданне працаваць.
ІІ мал. гр: выхоўваць уменні рабіць кошык рознай  формы, развіваць  уменні называць і адрозніваць  колер канструктара, фарміраваць   уяўленні аб колерах агародніны.
Метадычныя прыёмы: гутарка, сюрпрызны  момант, загадванне загадак,  паказ, самастойная работа, дынамічная паўза,  інд.дапамога, аналіз работ.
Матэрыял: канструктар, карткі з выявамі агародніны, пластмасавыя выявы агародніны,  падбор загадак пра агародніну
Уводзіны.
Прывітанне Бульбашыка, жадае даведацца пра агародніну.
Асноўная частка:
Загадка
Завітала ў хату пані
У чырвоным сарафане,
Як пачалі распранаць –
Сталі плакаць, праклінаць (Цыбуля)
Выспеў на градзе
Белы чарадзей:
Галава -  на славу,
Да зубка зубок,
Добрая прыправа,
А завуць…(часнок).
На градзе доўгі, зялёны,
А ў бочцы – салёны.( Агурок)

Бульбашык просіць выкласці з канструктара посуд для агародніны, паказ выхавацеля.

Заданне
Зрабіце з канструктара посуд,  каб мы з вамі пайшлі на агарод і сабралі агародніну, самастойная работа, інд.дапамога, аналіз работ
Дыд. гульня
“Збіраем агародніну ў свой посуд”
Мэта: развіваць уменні знаходзіць агародніну , фарміраваць уменне адрозніваць ад садавіны, выхоўваць самастойнасць.

Рухомая
 гульня
“Збяры агародніну” (конкурс)
Мэта: развіваць уяўленні пра рухомыя гульні, фарміраваць уменні выконваць правілы гульні, развівіваць спрыт.

Гутарка Бульбашыка з дзецьмі
-         Як трэба даглядаць за агароднінай, каб яна вырасла вялікая і добрая?
-         Што дае чалавеку праца на агародзе?
-         Чаму называюць зямлю карміцелькай?
-         Як вы дапамагаеце дарослым на агародзе?
-         Ці ўсім людзям зямля аддае  свае “багацці”?
-         Якія стравы вы любіце есці з агародніны?
-         Які посуд патрэбен, каб сабраць агародніну?
-         Чый посуд для агародніны вам больш за ўсё спадабаўся?
Фізхвілінка
Гухомая гульня “Гаспадыня – гаспадар”
Мэта: выхоўваць жаданне гуляць у гульні, развіваць уменні быць уважлівым, фарміравацьстараннасць.

Гульня – віктарына
-         Ці можна браць  і есці не памыты агурок або памідор?
-         Ці можна не паліваць агародніну?
-         Ці можна есці гнілыя памідоры або агуркі?

Заключная частка. Вам занятак спадабаўся? Калі спадабаўся, то ўсміхніцеся адзін аднаму… Што больш за ўсё вам спадабалася? Бульбашык:дзякую вам дзеці, я ўжо ўмею зрабіць посуд для агародніны з канструктара, каб дапамагаць дарослым збіраць агародніну.


АВ  Мастацтва (канструяванне) (агульны)

Тэма  занятку:  “Беседка ”
Праграмныя задачы: І мал.гр: развіваць уяўленні пра  беседкі для адпачынку , фарміраваць уменні  выкладваць з лічыльных палачак, выхоўваць самастойнасць.
ІІ мал. гр: развіваць уяўленні пра пабудовы беседак для адпачынку, выхоўваць  уменні выкладваць кампазіцыі на стале, фарміраваць  уяўленні пра  розныя пабудовы з дапамогай лічыльных палачак. Мет.пр: гутарка, сюрпрызны  момант, загадванне загадак,  паказ, самастойная работа, дынамічная паўза,  інд.дапамога, аналіз работ.
Матэрыял: лічыльныя палачкі, карткі з выявамі  беседкі, падбор загадак пра мэблю ў беседцы.
Уводзіны.
Прывітанне будаўніка, жадае навучыць выкладваць з лічыльных палачак беседкі для адпачынку.
Асноўная частка:

Загадка
Бульбашык  жадае навучыць выкладваць з лічыльных палачак беседкі для адпачынку
-         Што патрэбна, каб было ў беседках?
Загадкі: поле шкляное, а межы драўляныя. (Акно)
Маю рогі, маю ногі,
Я багаты і ўбогі,
Ля мяне ўсе сядаюць,
Дык скажы, як называюць? (Стол)
Вісіць груша – есці нельга, бо ў сярэдзіне агонь.(Электрычная лямпачка)
Скручаны, зверчаны па хаце скача. (Венік)
Заданне
Будаўнік прапануе выкласці з лічыльных палачак беседку для адпачынку, самастойная работа, інд.дапамога, аналіз работ
Дыд. гульня
“Назаві прадмет і раскажы пра яго”
Мэта: развіваць уменні знаходзіць прадметы розных уласцівасцей і якасцей , фарміраваць уменне адрозніваць пластмасавыя прадметы ад драўляных, выхоўваць самастойнасць.
Гульнявое практыкаванне
“Што ўмеюць ручкі ?”
Мэта: развіваць уяўленні пра неабходнасць ўпрыгожвання беседак для адпачынку, фарміраваць уменні выкладваць дарожку,клумбы, развіваць акуратнасць.

Гутарка будаўніка з дзецьмі
-         Ці можна сапраўды адпачыць у беседцы з лічыльных палачак?
-         З якога матэрыялу раней будавалі хаты?
-         Ці будавалі раней беседкі для адпачынку?
-         Якая беседка больш за ўсё вам спадабалася?
-         Хто цікавей за ўсіх упрыгожыў навокал беседкі?

Фізхвілінка
Рухомая гульня “Крок за крокам мы ідзём”
Мэта: выхоўваць жаданне гуляць у рухомыя гульні, развіваць уменні быць уважлівым, фарміраваць стараннасць.
Гульня – віктарына
-         Як называецца чалавек, які будуе беседкі, дамы, бальніцы?
-         Ці можна жыць у доме або беседцы з лічыльных палачак і чаму?
Заключная частка. Будаўнік: вам занятак спадабаўся? Калі спадабаўся, то ўсміхніцеся адзін аднаму… Што больш за ўсё вам спадабалася? дзякую вам дзеці, я ўжо ведаю, што вы ўмееце будаваць беседкі для адпачынку.Я вельмі задаволены, што вы хутка навучыліся. Малайцы!




Комментариев нет:

Отправить комментарий