Загадкі па тэме "Мэбля"

Адгадкі з 3-х кубікаў
  Чатыры асілкі-
Чатыры браты.
І кожны аднолькава дуж
Побач заўсёды яны
І прытым
Носяць адзін капялюш.(С-то-л)  М.Пазнякоў

Пад адной крышкай
Чатыры браты стаяць.(С-то-л)

Мае чатыры нагі, ды не ходзіць,
Мае пер’е, ды не паляціць,
Мае душу, ды не заўсёды.(Ло-жа-к)

Пад адным брылем
Чатыры браты.
Зойдзеш у дом-
Убачыш іх ты.(С-то-л)

Чатыры браты
Адзін капялюш надзелі.(С-то-л)

 Адгадкі з 4-х кубікаў
Ногі ёсць,
А не прайдуся,
Спінка ёсць,
А не кладуся,
І сядзенне ёсць,
А сам
Не сяджу ніколі.
Адгадаць
Ці ўдасца вам,
Што гэта такое?(К-рэ-с-ла)

Адгадкі з 5-ці кубікаў
Ну і пабудову збіў дрывасек:
Чатыры слупы, ніводнай сцяны,
А на даху сядзіць чалавек.(Та-бу-рэ-т-ка)


Комментариев нет:

Отправить комментарий