Граматычны лад маўлення




АВ  Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін (аг)

Тэма  занятку:  “ Садавіна ”
І мал.гр: Пр.зад: фарміраваць уяўленні дзяцей пра  садавіну, развіваць уменні  адрозніваць садавіну ад агародніны, выхоўваць беражлівыя адносіны да працы дарослых.
ІІ мал гр: Пр.зад: фарміраваць уменні ўважліва слухаць вершык “Апельсін”, развіваць уменні змяняць назоўнікі па склонах, дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў, выхоўваць  жаданне прымаць удзел у гульнявым практыкаванні. Мет. пр: гутарка, сюрпрызны момант,загадванне загадак,   паказ карцінак, дыд.гульні

Матэрыял: карткі ,  падбор загадак пра садавіну.

Уводзіны.
Вожык прыслаў  паштоўку, яён  прапануе вам  пабудаваць “Магазін садавіны”.

Асноўная частка:

Знайдзі памылку ў загадках
Румяны Піліп да палкі прыліп. (Яблык)

Жоўтая на лямпачку падобная,
Але салодкая і соку поўная. (Груша)

Завітала ў хату пані
У чырвоным сарафане,
Як пачалі распранаць –
Сталі плакаць, праклінаць (Цыбуля)

Голле звесілі да плоту,
Пасінелі ад спякоты.
Здымеш з поля -  і ў рот.
Гэта ягадка ці плод? (Сліва)
Чырвонае цельца,
Каменнае сэрца,
Віннае на смак,
А завецца як?
(Вішня)
Выспеў на градзе
Белы чарадзей:
Галава -  на славу,
Да зубка зубок,
Добрая прыправа,
А завуць… (часнок).

На градзе доўгі, зялёны,
А ў бочцы – салёны. (Агурок)

Аранжавы мячык,
Ды ён не скача,
Ачысціш толькі –
Раздзеліш на долькі.
(Апельсін)



Заданне
Гульня “Закончы сказ”
-         Мама варыла … варэнне
-         Кампот вараць з …
-         Я люблю … сок.
-         Мы пасадзілі …
-         Кампот вараць з …

Гульня “Назаві  ласкава”
-         Сліва – слівачка;
-         Апельсін – апельсінчык;
-         Вішня  - вішанька;
-         Мандарын – мандарынчык;
-         Памідор – памідорчык;
-         Лімон – лімончык.
Дыд. гульня
Складзі карткі “Садавіны”
Мэта: развіваць уменні знаходзіць патрэбныя часткі садавіны , фарміраваць уменне быць уважлівым, выхоўваць самастойнасць.


Рухомая
гульня

“1, 2, 3, 4, 5”
1, 2, 3, 4, 5
Бавім час мы не дарма –
Просім Таню мы назваць
Гэтай садавіны  імя….


Мы дзялілі апельсін
Шмат нас, а ён адзін
Гэта долька для вожыка,
Гэта долька для чыжа,
Гэта долька для кацянят,
А для воўка кажура
Разбягайся, хто куды?
Гутарка
-         Якая пара года называецца ўраджайнай?
-         Як вы дапамагаеце дарослым, каб вырасла садавіна вялікая і добрая?
-         Якія стравы вы любіце з садавіны?
-         Якое варэнне атрымаецца з груш? Яблыкаў? Сліў?


Фізхвілінка
Рухомая гульня “Алеся, Алеся”
Мэта: выхоўваць жаданне гуляць у гульні, развіваць уменні быць уважлівым, фарміраваць стараннасць.

Заключная частка. Вам занятак спадабаўся? Калі спадабаўся, то ўсміхніцеся адзін аднаму… Што больш за ўсё вам спадабалася? Дзякую вам дзеці, мне спадабаліся вашыя адказы.  Малайцы!




Комментариев нет:

Отправить комментарий