Умовы і выніковасць працы Клуба



Для больш паспяховай працы Клуба важна выконваць наступныя ўмовы:
- пры фарміраванні групы ўлічваюцца інтарэсы ўдзельнікаў; тэарэтычны матэрыял і практычныя заданні падбіраюцца з улікам спецыфікі інтарэсаў слухачоў;
- заняткі праводзяцца ў групах колькасцю ад 10 да 15 чалавек;
- усе ўдзельнікі забяспечваюцца раздатачным матэрыялам (неабходна наяўнасць дошкі і стэндаў для размяшчэння плакатаў);
- заняткі праводзяцца ў крузе, крэслы павінны быць зручнымі і адпавядаць колькасці ўдзельнікаў (не дапускаецца наяўнасць у крузе свабодных крэслаў і вялікіх прамежкаў паміж імі), крэслы не павінны быць моцна замацаваныя адзін з адным;
 - для правядзення рухомых гульняў неабходна свабодная прастора;
- для правядзення некаторых практыкаванняў (напрыклад, маляванне) неабходны стол.
З мэтай выяўлення запыту ўдзельнікаў і атрымання дадатковай інфармацыі ад іх можна правесці папярэдняе анкетаванне.

Выніковасць працы клуба " Мам-кампанія»

Падчас працы Клуба павінна быць рэалізавана яго асноўная ідэя-спрыяць усталяванню і развіццю адносін партнёрства і супрацоўніцтва  бацькоў з дзіцем.

Вырашаючы ў ходзе мерапрыемстваў розныя практычныя задачы, бацькі:

- атрымліваюць новыя навыкі паспяховага ўзаемадзеяння з дзецьмі;
- узбагачаюць свой вопыт сямейнага выхавання;
- пашыраюць магчымасці разумення ўласнага дзіцяці;
- паляпшаюць рэфлексію сваіх узаемаадносін з дзіцем.

Комментариев нет:

Отправить комментарий