Маляванне



АВ  Мастацтва (маляванне) (агульны)
Тэма: “Мы не елі, мы не пілі, пачастунак маме малявалі”
Праграмныя задачы: фарміраваць уменні маляваць пачастунак для мамы, выхоўваць уменні  карыстацца, развіваць уменні  выяўляць прадметы  круглай  формы.   
ІІ мал.гр: Пр.зад: фарміраваць уменні маляваць  прадметы круглай формы,  развіваць уменні  размяшчаць свой пачастунак у сярэдзіне  ліста паперы, выхоўваць жаданне маляваць. Мет.пр: гутарка, сюрпрызны  момант, паказ, самастойная работа, дынамічная паўза,  інд.дапамога, аналіз работ.
Матэрыял: алоўкі, карткі з садавіны,  загадкі пра садавіну
Уводзіны.
Прывітанне лялькі Дашы  паштоўкай
Асноўная частка:
Загадка
Румяны Піліп да палкі прыліп.(Яблык)
Заданне
Даша просіць дапамогі , бо ёй  неабходна намаляваць  яблыкі для мамы,  паказ выхавацеля, самастойная работа, інд.дапамога.

“Дамалюй чырвоны і зялёны яблык”
Мэта: развіваць уменні маляваць яблыкі рознага колеру , фарміраваць уменне быць уважлівым, выхоўваць самастойнасць, уяўленні пра  яблыкі.
Рухомая
гульня
“Крок за крокам мы ідзём”
Крок за крокам мы ідзем,
Стужку думак мы нясём .
Стужка развіваецца,
Мне работа… падабаецца. Чаму?
Гутарка
Расказ лялькі Дашы “Я  вельмі працавітая дзяўчынка. Але так здарылася, што я захварэла і не змагла намаляваць пачастунак для мамы. Але вы мне  дапамаглі і  я вельмі задаволена. Думаю маме маёй таксама спадабаецца”
Фізхвілінка
Рухомая гульня “Гаспадыня – гаспадар”
Мэта: выхоўваць жаданне гуляць у гульні, развіваць уменні быць уважлівым, фарміравацьстараннасць
Гульня – віктарына
-         Дзе можна заўважыць яблыкі?
-         Ці можна браць у рукі  немытыя яблыкі і есці?
-         Ці можна кідаць адзін  у другога яблыкі? Чаму?
-         Чым можна яшчэ пачаставаць маму?
Заключная частка. Вам занятак спадабаўся? Калі спадабаўся, то ўсміхніцеся адзін аднаму… Што больш за ўсё вам спадабалася? Дзякую вам дзеці, я задаволена, што вы мне дапамаглі.



Комментариев нет:

Отправить комментарий