Восень

Нерэгламентаваная дзейнасць выхаванцаў на кастрычнік  месяц
Тэма:”Восень”   ІV тыдзень


Дні тыдня

Зносіны

Гульня
Пазнавальная
практычная дзейнасць

Мастацкая дзейнасць
Элементарная
працоўная
дзейнасць

Панядзелак

22.10.18
Гутарка-размова“Чаму восень называюць залатой”

Мэта: фарміраваць уяўленні кожнага выхаванца да пазнавальных зносін.
Сюж.рол.гульня ”Складзі малюнак”

Мэта: выхоўваць жаданне ўдзельнічаць у такіх гульнях.
Назіранне за ветрам і дажджом, надвор’ем

Мэта: развіваць уяўленні пра аб’екты жывой прыроды.
Маляванне  крэйдай на асфальце “Асеннія дрэвы”

Мэта: фарміраваць уменні карыстацца крэйдамі.
Калектыўная ўборка пляцоўкі

Мэта: ствараць умовы для калектыўнай працы.

Аўторак

23.10.18
Абмеркаванне малюнкаў аб карысці грыбоў і атручванні імі

Мэта: фарміраваць уяўленні дзяцей пра  ЗЛЖ і харчаванне грыбамі
Карагодная гульня
“Дрэўца, дрэўца!”

Мэта: развіваць уменні запомніць і выканаць тое дзеянне, што паказвае дрэўца лесу.
Абследаванне  “Грыбочкаў”

Мэта: выклікаць жаданне быць здаровымі
Спяванне частушак “Мухамор”

Мэта:развіваць уменні спяваць гучна, не глытаць канчаткі
Праца ў прыродзе
“Чыстка  ад смецця гульнявой пляцоўкі”

Мэта: фарміраваць уяўленні пра працу ў прыродзе для  выхавання калектывізму

Серада

24.10.18
Абмеркаванне  малюнкаў  “Падзякі восені” (за цёплыя дзянькі, за багаты ўраджай).

 Мэта: выхоўваць  цікавасць пазнаваць прыроду.
Моўная гульня “Мяшэчак  загадак пра восень”.

Мэта:фарміраваць уменні  дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў у родзе, ліку, склоне.
Абследаванне “прадметаў восені”.

Мэта: развіваць цікавасць, выклікаць жаданне прымаць удзел у абследаванні.
Спяванне частушак “Восеньскія частушкі”.

Мэта: фарміраваць любоў да песень, жаданне завучваць і спяваць самастойна.
Фарміраванне навыкаў самаабслугоўвання .

Мэта: выхоўваць уменні  мыць рукі пасля прагулкі і туалета.

Чацвер

25.10.18
Разглядванне карціны “Восень”.

Мэта:развіваць цікавасць да карткаў, на якіх намалявана восень,  выхоўваць кругагляд дашкольніка па тэме: ”Восень.
Рухомая гульня “Выпраў памылку, прынясі патрэбную картку”.

Мэта:фарміраваць  спрыт, пільнасць, увагу.
Мадэліраванне па вершы “Позняя восень”.

Мэта: выхоўваць жаданне прымаць удзел у мадэліраванні.

Разважанні пра народныя прыкметы восені.

Мэта: развіваць уменні арыентавацца ў навакольным свеце.
Праца ў прыродзе
“Чыстка  ад смецця гульнявой пляцоўкі.”

Мэта: стварыць умовы для  выхавання калектывізму.

Пятніца

26.10.18
Абмяркаванне пытання “Карысць пары года восень”.

Мэта:развіваць уменні арыентавацца ў сітуацыі.
Сюж. ролевая г.”Гаспадыня –гаспадар”.

Мэта:выхоўваць жаданне выконваць ролю гаспадыні – гаспадара.

Прасцейшае эксперыментаванне “Як паводзіць сябе, калі вы пайшлі ў лес?”.
Мэта:выхоўваць уяўленні пра  правілы паводзін у лесе.
Ігра на муз. інструментах.

Мэта: развіваць уяўленні пра ўменні прыгожа выконваць калыханку “Баю, бай, лісцік”.

Дзяжурства па сталовай.

Мэта: фарміраваць уменні пасільнай працы.


Комментариев нет:

Отправить комментарий