Палажэнне аб бацькоўскім клубе


1.Дадзенае палажэнне рэгламентуе парадак дзейнасці бацькоўскага клуба (далей  - Клуб) арганізаванага ў дзяржаўнай установе адукацыі «Навучальна  - педагагічны комплекс Забалацкія яслі – сад – сярэдняя школа»

1.1.Клуб  арганізаваны з мэтай павышэння педагагічнай культуры бацькоў (законных прадстаўнікоў), далучэння іх у адукацыйны працэс як раўнаадказных партнёраў.
1.2.Клуб ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам «Аб адукацыі» і дадзеным Палажэннем.
1.3. Удзельнікамі Клуба з’яўляюцца бацькі (законныя прадстаўнікі, педагогі ўстановы адукацыі, запрошаныя спецыялісты).
1.4.Асноўнымі прынцыпамі работы Клуба з’яўляюцца добраахвотнасць, індывідуальны падыход, адкрытасць, пастаянства зваротнай сувязі, падтрымліванне педагагічнай этыкі.

2. Асноўныя накірункі дзейнасці Клуба

2.1.Аказанне педагагічнай дапамогі бацькам.
2.2.Прапаганда станоўчага вопыту сямейнага выхавання.
2.3. Павышэнне педагагічнай культуры бацькоў у галіне выхавання дзяцей.
2.4.Развіццё новых формаў грамадска – сямейнага ўзаемадзеяння.
2.5.Абагачэнне вольнага часу сям’і культурнымі мерапрыемствамі.

3. Арганізацыя дзейнасці клуба
3.1.Работа Клуба здзяйсняецца адзін раз у месяц (пры неабходнасці – часцей).
3.2.Клуб наведваюць бацькі (законныя прадстаўнікі), жадаючыя павысіць свой педагагічны ўзровень у пытаннях выхавання дзяцей.
3.3.Састаў бацькоў (законных прадстаўнікоў) – удзельнікаў Клуба можа змяняцца ў залежнасці ад запатрабаванасці заняткаў і інтарэсаў бацькоў.
3.4.Планаванне работы Клуба праводзіцца з улікам інтарэсаў бацькоў (законных прадстаўнікоў).План работы зацвярджаецца дырэктарам школы.
3.5.Форма арганізацыі работы Клуба: творчыя майстэрні, аб’яднанні па інтарэсах, практыкумы і інш.
3.6.На выніковым пасяджэнні Клуба абмяркоўваюцца вынікі работы яе эфектыўнасць.

4.Правы і абавязкі ўдзельнікаў Клуба
4.1.Бацькі (законныя прадстаўнікі) маюць права на:
-атрыманне кваліфікаванай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях выхавання дзіцяці;
-аказанне практычнай дапамогі ў арганізацыі заняткаў з дзецьмі дома;
-выказванне асабістага погляду і абмен вопытам у выхаванні  дзяцей.
4.2.Установа адукацыі («Навучальна  - педагагічны комплекс Забалацкія яслі – сад- сярэдняя школа») мае права:
-на вывучэнне і распаўсюджванне станоўчага  вопыту сямейнага выхавання;
-унясенне карэктыў у план работы Клуба ў залежнасці ад узнікаючых праблем, інтарэсаў і запатрабаванняў бацькоў (законных прадстаўнікоў).
4.3.Бацькі абязаны прытрымлівацца нормы этычных паводзін.
4.4.Установа адукацыі абязана:
-арганізаваць работу Клуба ў адпаведнасці з планам, зацверджаным дырэктарам школы і з улікам інтарэсаў і запатрабаванняў бацькоў (законных прадстаўнікоў).
-аказваць кваліфікацыйную кансультатыўную і практычную дапамогу бацькам (законным прадстаўнікам).

5.Дакументацыя
5.1.Клуб працуе па зацверджанаму плану
5.2.Заняткі Клуба фіксуюцца ў лістках рэгістрацыі заняткаў па форме:
-дата правядзення;
-тэма занятку;
-колькасць прысутных;
Подпіс кіраўніка.

Комментариев нет:

Отправить комментарий