Арганізацыя правядзення пасяджэння Клуба

Запрашэнне бацькоў і іншых удзельнікаў Клуба
   Бацькоў запрашаем на мерапрыемства Клуба за 2-3 тыдні да яго правядзення, каб яны змаглі загадзя спланаваць свой удзел у Клубе, і за 2-3 дні з мэтай пацвярджэння інфармацыі пра дату і час яго правядзення. Запрашэнне можа быць вусным і пісьмовым. Таксама клапоцімся аб своечасовым запрашэнні і іншых удзельнікаў Клуба (медыцынскага работніка, лагапеда і іншых).
Падрыхтоўка рашэння мерапрыемства (занятка), 
яго рэкамендацый і памятак
Рашэнне-гэта абавязковы элемент завяршэння пасяджэння, бо вельмі важна, каб любы занятак меў вынік, накіраваны на ўдасканаленне сумеснай выхаваўчай работы дашкольнай установы адукацыі і сям'і. Рашэнне мерапрыемства распрацоўваецца вядучым Клуба ў выглядзе памятак, гатовых рэкамендацый, кансультацый.
Абсталяванне і афармленне месца правядзення бацькоўскага Клуба
   Пасяджэнне Клуба праходзіць у групе інтаграванага навучання і выхавання ці ў музычнай зале. У адпаведнасці з абранай арганізацыйнай формай занятку расстаўляюцца крэслы і сталы, на якія кладуць паперу для нататак, алоўкі, ручкі і інш. Арганізацыя прасторы адыгрывае  немалаважную ролю ў працэсе зносін з бацькамі. Напружанне, якое ўзнікае ў працэсе зносін з бацькамі, можа быць індыкатарам парушэння асабістай прасторы.   Педагогу важна правільна выбраць адлегласць не толькі паміж ім і суразмоўцам, але і таксама ўлічыць размяшчэнне.
   Размяшчэнне ўдзельнікаў адзін супраць аднаго. Калі матывам зносін выступае суперніцтва, то людзі размяшчаюцца насупраць адзін аднаго. Такое размяшчэнне эфектыўна тады, калі  будзе абмеркаванне, удзельнікі якога прытрымліваюцца процілеглых пунктаў гледжання.
Калі матывам узаемадзеяння з'яўляецца супрацоўніцтва, то людзі становяцца або садзяцца побач напаўпаварота.
Трохвугольнік. Такое размяшчэнне эфектыўна пры абмеркаванні пытанняў, якія патрабуюць роўнага ўкладу, калі неабходна прыйсці да агульнага меркавання, арганізаваць дыялог. У цэнтры-педагогаг, які выконвае функцыю пасярэдніка.
Круглы стол.  Выкарыстоўваецца для абмеркавання праблем, якія патрабуюць выказвання меркавання, арганізацыі дыскусіі. Роля педагога ў такім узаемадзеянні, як правіла, мінімальная. Усе ўдзельнікі знаходзяцца ў роўным становішчы.
   З сем'ямі праводзіцца вялікая папярэдняя праца (анкетаванне, тэсціраванне, індывідуальныя гутаркі і інш.), з дапамогай якой выяўляюцца іх інтарэсы, запыты, праблемы, цяжкасці і пажаданні.

Комментариев нет:

Отправить комментарий