Рэфлексійна - выніковы самакантроль і самаацэнка дзяцей

( працягласць – 3 хвіліны)

Чаканы вынік: асэнсаванне дашкольнікамі неабходнасці выказваць ветлівыя адносіны, умацаванне жадання дзяцей  быць ветлівымі.

Задачы выхавацеля дашкольнай адукацыі: арганізаваць выніковы самакантроль і самаацэнку  дзяцей ўзроўню сваёй дзейнасці, эмацыянальна настроіць іх на далейшую працу.

Дзейнасць выхавацеля: задае пытанні, кантралюе правільнасць маўлення, дапамагае дзецям правільна зрабіць самацэнку

Выхавацель: Ці спадабаўся вам наш занятак-гульня?
-         Што спадабалася больш за ўсё?
-         Чаму вы навучыце сваіх малодшых сяброў?
-         Што вы параіце сваім аднагрупнікам?
-         Чаму вы навучыліся на занятку?
-         А зараз ацаніце сваю працу смайлікамі-ўсмешкамі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий