Від, форма і этапы пасяджэння Клуба


У працы з бацькамі выкарыстоўваюцца розныя віды і формы правядзення заняткаў:
- Дыскусія сумеснае абмеркаванне якога-небудзь спрэчнага пытання, спроба прасунуцца да пошуку ісціны, што дазваляе растлумачыць меркаванне, пазіцыі, устаноўкі і каштоўнасці ўдзельнікаў Клуба.

Круглы стол - гутарка, у якой удзельнічае невялікая група бацькоў і падчас якой адбываецца абмен думкамі паміж імі і астатнімі ўдзельнікамі.

- Сімпозіум - больш фармалізаванае абмеркаванне, падчас якога бацькі і выхавальнік дашкольнай установы выступаюць з паведамленнямі, якія прадстаўляюць свае пункты гледжання. Любы з бацькоў можа заявіць тэму і выступіць са сваім бачаннем сітуацыі ці праблемы. Магчымыя любыя іншыя формы заняткаў: трэнінг, дзелавая гульня, лекцыя-гутарка і т. д.

- Трэнінг -накіраваны на трэніроўку і развіццё патрэбных якасцяў (уменне выказваць сваю думку, слухаць і інш.). Ён уяўляе сукупнасць актыўных метадаў практычнай псіхалогіі, якія выкарыстоўваюцца з мэтай фарміравання навыкаў самапазнання.

- Дзелавая гульня -мадэль сацыяльнага ўзаемадзеяння, сродак засваення сацыяльных установак. Гульня пашырае свядомасць, развівае творчыя здольнасці, талент да зносін. Вялікае значэнне мае як  сам працэс гульні, так і асэнсаванне таго, што адбываецца пасля гульні.

Функцыі  гульні:
- пазнавальная;
- камунікатыўная;
- развіваючая;
- аб'ядноўваючая;
- псіхатэрапеўтычная.


Комментариев нет:

Отправить комментарий