Загадкі па тэме "Харчаванне"

Адгадкі з 2-х кубікаў
Нам патрэбна ў ядзе
Гэта беляніна
Нарадзілася ў вадзе,
А вады баіцца. (Со-ль)

У вадзе нарадзілася,
а вады баіцца…(Со-ль)

Малочны прадукт
Жоўтага колеру,
Са скразнымі дзіркамі
Ядзім са смакам. (Сы-р)

Крылле ёсць,
ды не лятае,
ног няма,
а не дагоніш. (Ры-ба)

Што заўсёды
перад “ЛЯ”
І што любіць
ласяня? (Со-ль)

Хоць без ног,
але бяжыць.
Без вачэй,
а не дагоніш. ( Ва-да)

Найлепшыя лекі.
Прыроднай аптэкі –
Салодкі дар пчолкі. (Мё–д)

Хлеб, смятана, масла, мяса,
Сыр, капуста і каўбасы…
Чалавеку ўсё належыць.
А ці жыў бы ён без…(е-жы)

 Адгадкі 3-х кубікаў
Ніколі шапкі не здымае,
Бо ні адной рукі не мае.(Г-ры–б)

Круглы, як сонца,
Шыпіць пад ім донца.
Падрумяніцца бачок –
Скоціцца на ручнічок. (Б-лі-н)
  
Вадкае, а не вада,
Белае, а не снег.(Ма-ла-ко)

Белы, як снег,
Салодкі, як мёд.(Цу-ка-р)

З белай зрабілася бураю,
У печ без скуры пайшла,
А выйшла са скураю.(Бу-л-ка- х-ле-ба)

Я зярняткам быў спачатку,
Потым – коласам на ніве.
Потым, стаўшы зноў зярняткам,
На таку пабыў,
На мліве
А з пякарняў парадніўся –
На сталах у вас з’явіўся
Быць заўжды руплівым трэба,
Каб не быць без…(Х-ле-ба)

Выключэнне лішняга
Вось чатыры ёсць прадметы:
Крупнік, збан, кісель, катлеты.
Лішняе – ану давай-
З іх без спешкі вызначай. (З-ба-н)    

 Адгадкі з 3-х кубікаў
Ляжыць бочачка,
Ні дна, ні вочачка.(Я-й-ка)

Не шкадуюць мяне, мнуць,
У печ гарачую кладуць,
А як вынуць,
Ды нажом будуць рэзаць.(Х-ле-б)

Гэта страва
З нашай смачнай бульбы,
Надзяры і …
Можна гатаваць.
Жалязяка, пакуль мы
Будзем на ёй
косы адбіваць. (Ба-б-ка)

Па кустах пакаціўся,
на зубах раскусіўся. (А-рэ-х)
Дзе бачыў такое, калі:
Зялёная курыца
Нясе яйкі ў зямлі. (Бу-ль-ба)

Гарыць касцёр на поплаве.
Што за ласунак дзіўны:
Дастаўшы з прыску цёплага
Ядуць яе ў мундзірах? (Бу-ль-ба)

Сарафан не сарафан,
Вопратка не вопратка,
А як станеш распранаць,
Дык заплачаш горка ты. (Цы-бу-ля)

Чырвоны пеўнік
У зямлі спявае.(Бу-ра-к)

Адгадкі з 4-х кубікаў
Доўгі і зялёны,
Ды смачны я,
Хоць і салёны.
Смачны і сыры.
Хто я – гавары! (А-гу-ро-к)

З выгляду чырвоная,
раскусіш – дык белая. (Ра-ды-с-ка)

Лата на лаце
І шва не знаці.(Ка-пу-с-та)

Зелена не елка,
Красна – не дзеўка,
З хвастом – ды не мыш. (Мо-р-к-ва)

Ні акон, ні дзвярэй,
Поўна горніца людзей. (А-гу-ро-к)

Беленькая бочачка,
На ёй ні сучочка,
Ні обрычыка, ні дна,
І хоць бы клёпачка адна. (Я-й-ка)

Ляжыць румяны абібок,
Прысмакамі набіт жывот.(Пі-ра-ж-кі)





Комментариев нет:

Отправить комментарий