Садавіна

Нерэгламентаваная дзейнасць выхаванцаў  на кастрычнік  месяц
Тэма :”Садавіна”    III тыдзень

Дні тыдня
Зносіны
Гульня
Пазнавальная практычная дзейнасць
Мастацкая дзейнасць
Элементарная
працоўная
дзейнасць

Панядзе-лак

15.10.18
Пазнавальная гутарка “ Прыгажосць саду восенню”.

Мэта: развіваць уяўленні пра прыгажосць саду восенню, развіваць назіральнасць.
Карагодная гульня “Чырвона – жоўтая садавіна”.

Мэта: выхоўваць уменні хутка называць чырвоную і жоўтую садавіну, уважлівасць.
Абследаванне  садавіны  ”Кіслы, салодкі”.

Мэта: фарміраваць уменні паказваць  мімікай адчуванні ад смаку.
Спяванне песні “Вітамінкі”.

Мэта: развіваць уменні прыгожа спяваць песні, завучваць і спяваць самастойна.
Фарміраванне навыкаў самаабслугоўвання. 

Мэта: фарміраваць уменні мыць рукі пасля прагулкі і туалета.

Аўторак

16.10.18
Дыскусія “Што было б, калі не было б садавіны”.
Мэта:развіваць уяўленні дзяцей пра садавіну.
Пальчыкавая гульня “Што не так”.

Мэта: выхоўваць уменні  да пазнання пальчыкавых гульняў.
Параўнанне лістоў яблыні і слівы.

Мэта: развіваць памяць, увагу, лагічнае мысленне.
Загадванне загадак па тэме “Садавіна”.

Мэта: фарміраваць уменні  адгадваць загадкі.
Калектыўная ўборка пляцоўкі.

Мэта: фарміраваць  уменні выконваць нескладаныя працоўныя даручэнні,  ствараць умовы для калектыўнай працы.

Серада

17.10.18
Падарожжа  ў сад

Мэта: развіваць уяўленні  пра назвы садавіны.
Дыдактычная гульня “Пачастунак”.

Мэта: фарміраваць увагу, цікавасць да пазнання навакольнага свету.
Пасадка і
назіранні за яблынькай.

Мэта:выхоўваць любоў да  садавіны, жаданне клапаціцца пра яе.
Завучванне  верша  В.Матэвушава “Груша”.

Мэта: развіваць памяць, лагічнае  мысленне.
Дзяжурства па сталовай.

Мэта: выхоўваць уменні  пасільнай працы.


Чацвер

18.10.18
Гутарка на тэму: “Вітаміны ў садзе”.

Мэта: развіваць  уяўленні дзяцей аб вітамінах,  ЗЛЖ.

Карагодная гульня “Мы дзялілі апельсін”.

Мэта: выхоўваць уяўленні аб карагодных гульнях.
Абследаванне  яблыкаў і груш.

Мэта:  развіваць уменні абследаваць садавіну.
Маляванне палачкамі на зямлі садавіны.

Мэта:  фарміраваць уменні маляваць.
Праца ў прыродзе
“Чыстка  ад смецця гульнявой пляцоўкі”.

Мэта: фарміраваць уменні калектывізму. 




Пятніца

19.10.18
Пазнавальная гутарка - разважанне
“Карысць садавіны і агародніны”.

Мэта: развіваць уменні арыентавацца ў сітуацыі.
Дыд.гульня
“Цудоўны мяшэчак.”

Мэта: выхоўваць уменні  распазнаваць садавіну на вобмацак.
Назіранні за  садавінай у асенні  перыяд.

Мэта: фарміраваць уменні  прымаць удзел у калектыўнай размове.
Чытанне казкі
“Мяшэчак яблыкаў”.

Мэта: развіваць уменне уважліва слухаць казкі, адказваць на пытанні выхавацеля.
Навядзенне парадку ў групавым пакоі.

Мэта: выхоўваць  уяўленні пра акуратнасць, самастойнасць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий